У хакеістаў мінскага "Дынама" чацвёртае паражэнне ў чатырох матчах

У хакеістаў мінскага "Дынама" чацвёртае паражэнне ў чатырох матчах

У хакеістаў мінскага "Дынама" чацвёртае паражэнне ў чатырох матчах. Каманда няўдала стартавала ў чэмпіянаце КХЛ і заслужана займае апошняе месца ў канферэнцыі "Захад". Спачатку былі тры паражэнні ў гасцях, у панядзелак дынамаўцы прайгралі на "Мінск-Арэне" фінскаму "Ёкерыту" — 1:4 (0:1, 0:1, 1:2). Першую шайбу ў браму сваёй былой каманды закінуў Джэф Плат на 17-й хвіліне. А пасля заляцелі яшчэ дзве. Абаронца Крысціян Хенкель скараціў разрыў у ліку. А пасля на апошняй хвіліне была прапушчана яшчэ і шайба ў пустую браму. Разгром... Яго назіралі больш за 12400 заўзятараў. Тэкставы анлайн гл. тут.

У сераду, 12 верасня, мінскае "Дынама" прымае маскоўскі "Спартак", пачатак у 19:30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі