У Іспаніі забіты расійскі лётчык, які перагнаў ва Украіну верталёт Мі-8 — СМІ

Максім Кузьмінаў 

Максім Кузьмінаў  / euronews.com

У СМІ з'явіліся паведамленні пра гібель у Іспаніі расійскага лётчыка Максіма Кузьмінава. Менавіта ён у жніўні 2023-га перагнаў ва Украіну верталёт Мі-8. Пра яго гібель піша il Correspondente.

Паведамляецца, што трагічны інцыдэнт здарыўся 13 лютага ў горадзе Вільяхаёса. На целе забітага паліцыянты налічылі не менш за 12 кулявых адтулін. Таксама пры забітым знайшлі 100 000 еўра.

У мясцовых СМІ пісалі пра забойства, не называючы імя загінулага. Гаварылася толькі, што гэта ўкраінец. Il Correspondente сцвярджае, што асобу загінулага ім раскрыў прадстаўнік грамадзянскай гвардыі Іспаніі, які расследуе гэтую справу і пажадаў застацца ананімным. Іншых пацверджанняў гэтаму няма.

У інтэрнэце ўжо ставяць пад сумнеў паведамленне. Напрыклад, прарасійскі ваенны тэлеграм-канал Fighterbomber мяркуе, што гэтая публікацыя можа быць фэйкам або аперацыяй па прыкрыцці: "Гэта ўжо трэцяе забойства Кузьмінава за апошні час".

Пазней прадстаўнік ГУР Украіны Андрэй Юсаў у каментары РБК-Украіна пацвердзіў гібель Кузьмінава. "Можам пацвердзіць факт смерці", — заявіў украінскі разведчык.

Капітан Максім Кузьмінаў у жніўні 2023 года пераляцеў на тэрыторыю Украіны на верталёце Мі-8. Ва ўкраінскай раведцы заявілі, што гэта была спецаперацыя, якую рыхтавалі некальі месяцаў. Пілот перагнаў верталёт добраахвотна, перад гэтым ягоную сям'ю таемна эвакуявалі з Расіі. Сам лётчык расказаў, што прыняў такое рашэнне, каб не дапамагаць злачынствам, якія Расія робіць ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі