У Капенгагене праходзіць 60-ы сусветны злёт Санта-Клаўсаў
Больш за 150 Санта-Клаўсаў з усяго свету прыехалі на штогадовы кангрэс у Капенгаген. Нягледзячы на цёплае надвор'е (25 ліпеня ў сталіцы Даніі да +20), большасць удзельнікаў апранутыя ў традыцыйныя навагоднія ўборы Санты.
Сусветны злёт Санта-Клаўсаў праводзіцца ў 60-ы раз. Навошта Санты з усяго свету збіраюцца разам? Праграма кангрэса ўключае парад па вуліцах горада, купанне ў моры і дэгустацыю селядца. Некаторыя госці таксама выйдуць на подыум падчас моднага паказу.
Сусветны кангрэс Санта-Клаўсаў праходзіць штогод з 1957 года. Форум заўсёды праводзіцца летам. У 2016-м у сталіцу Даніі прыехалі 140 Сантаў з 12 краінаў свету.