13 студзеня беларусы адзначаюць Шчодры вечар

Хор Касары падчас абходу дамоў у Варшаве / Еўрарадыё

Хор Касары падчас абходу дамоў у Варшаве / Еўрарадыё / Еўрарадыё

Вечар 13 студзеня — асаблівы для беларусаў. Гэта час, калі на стол ставяць багатую куццю, мясныя стравы, салёныя грыбы, мочаныя яблыкі, кіслую капусту, бліны з верашчакай і смажанай каўбасой, крупнік. А абрадам надаецца магічны сэнс.

Дарослыя, дзеці і незамужнія дзяўчаты варожаць, што іх чакае ў наступным годзе (дзяўчаты, натуральна, на жаніха). А па дварах ходзіць Шчодрык. Або Конікі. Або Васілле. Або Калядныя Цары — як у якой мясцовасці. Гурты шчадроўнікаў носяць Калядную зорку, водзяць Казу, Мядзведзя, Бусліка або Коніка, спяваюць песні-шчадроўкі, у якіх славяць гаспадара з гаспадыняй і жадаюць дабрабыту. Гаспадары адорваюць гасцей падарункамі. Лічыцца, што шчадроўнікі прыносяць у дом удачу і мір на цэлы год.

Дарэчы, у 18:00 у вёсцы Семежава ў Капыльскім раёне сёння пройдзе абрад "Калядныя Цары", занесены ў 2009 годзе ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА. У ім удзельнічаюць усяго 12 чалавек, сямёра з якіх — Цары. Яны апранаюцца ва ўсё белае, на грудзях крыж-накрыж вяжуць чырвоныя семежаўскія паясы з традыцыйным арнаментам. Высокія шапкі ўпрыгожваюць рознакаляровымі стужкамі. Суправаджаюць Цароў Доктар, Дзед, Баба, Бубнач і Механоша.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі