У ХК "Дынама-Мінск" узялі хакеіста, абвінавачанага ў групавым згвалтаванні

Дылан Дзюбэ

Дылан Дзюбэ / hcdinamo.by

Хакейны клуб "Дынама-Мінск" падпісаў кантракт з канадскім спартоўцам Дыланам Дзюбэ, якога на радзіме вінавацяць у групавым згвалтаванні, заўважыла "Наша Ніва". Хутка над гульцом быў павінен адбыцца суд, паведамляе інфармагенцтва CBC.

Паводле афіцыйных абвінавачванняў, Дылан Дзюбэ, Майкл Маклаўд і яшчэ тры гульцы моладзевай зборнай Канады ў 2018 годзе групай згвалтавалі неназваную жанчыну. Гэта адбылося ў гатэлі канадскага горада Лондан (правінцыя Антарыа) пасля гала-канцэрта Hockey Canada Foundation.

Суд над імі запланаваны на пачатак верасня, але на спартоўцаў не наклалі ніякіх абмежаванняў на ўдзел у прафесійных хакейных матчах і лігах. Тым не менш клубы Канады і ЗША на час следства ўстрымаліся ад падпісання з гульцамі новых кантрактаў. Гэтым скарысталіся беларускія, казахстанскія і расійскія клубы.

Дзюбэ, як піша CBC, уцёк у Беларусь, а Маклаўд падпісаў кантракт з казахстанскім клубам "Барыс" — абодва яны будуць удзельнічаць у КХЛ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі