У Кітаі афіцыйна адкрылі для наведвання самы доўгі ў свеце шкляны мост
У Кітаі афіцыйна адкрылі для наведвання самы доўгі ў свеце шкляны мост. Яго даўжыня складае 430 метраў, шырыня — 6. Мост знаходзіцца на вышыні 300 метраў над зямлёй.
Як інфармуе ria.ru, шкляны мост пабудавалі ў Нацыянальным парку Чжанцзяцзэ ў правінцыі Хунань. Ён складаецца з 99 трохслаёвых звышмоцных панэляў са шкла. Адзначаецца, што адначасова на новым турыстычным аб'екце могуць знаходзіцца 600 чалавек.
Папярэдні рэкорд па даўжыні сярод шкляных мастоў належаў аб'екту, пабудаванаму ў Нацыянальным парку Шынючжай восенню 2015-га ("Мост герояў"). Яго даўжыня — 300 метраў. Ён знаходзіцца на вышыні 180 метраў.
Фота: ecns.cn