У Кітаі меней чым за два дні разабралі стары і пабудавалі новы мост

У Кітаі меней чым за два дні разабралі стары і пабудавалі новы мост

У Кітаі ўсталявалі новы рэкорд у хуткасным будаўніцтве мастоў: шасціпалосны перагружаны пуцеправод Sanyuanqiao у Пекіне рэканструявалі ўсяго за 43 гадзіны.

Рамонт пачаўся ў 23.00 паводле мясцовага часу 13 лістапада, а меней чым праз двое сутак мост зноў адчынілі для аўтамабіляў. Прычым ён быў цалкам перароблены, нават разметка на ім была свежай.

Для новай паверхні моста спатрэбілася 1300-тонная канструкцыя, якую прывезлі ўжо ў гатовым выглядзе. Падчас працы выкарыстоўвалася тэхналогія “інтэгратыўнай замены”.

Мясцовыя ўлады пагадзіліся на эксперымент, бо рэканструкцыя звыклым спосабам заняла б сама меней два месяцы. Аднак гэта ключавы транспартны пераход на паўночным усходзе Пекіна і яго нельга надоўга перакрываць.

У Кітаі, дарэчы, умеюць хутка будаваць высотныя дамы: сёлета ўсяго за 2,5 тыдня там пабудавалі 57-павярховы хмарачос, піша newsru.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі