У Літве адказалі на словы Лукашэнкі і прыгразілі новымі санкцыямі
У Літве адказалі на словы Аляксандра Лукашэнкі, якія прагучалі ў яго інтэрв'ю Sky News Arabia. "Гэта не дапамога [ў сітуацыі з мігрантамі], гэта шантаж", — перадала словы міністра замежных спраў Літвы Габрыэлюса Ландсбергіса яго прэс-сакратар. У Вільні папярэджваюць, што "калі Мінск не спыніцца і працягне дастаўляць мігрантаў, Літва прапануе новыя санкцыі", паведамляе Delfi.
У згаданым інтэрв'ю Лукашэнка адмаўляў, што ўлады Беларусі спрыяюць нелегальным мігрантам, якія імкнуцца трапіць у ЕС. Ён заявіў пра нейкія "злачынныя групоўкі" ў Літве, якія займаюцца перапраўкай. Па яго словах, Беларусь гатовая дапамагчы Літве ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй, але "не бясплатна".
Цікава, што якраз 19 ліпеня Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі заявіў: нелегальныя мігранты ідуць у Беларусь з... Літвы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.