У Лунінцы сабралі святароў, якім расказалі пра экстрэмізм і тэрарызм

Мясцовыя ўлады ўдзячныя святарам за "спакой сярод прыхаджан"

Мясцовыя ўлады ўдзячныя святарам за "спакой сярод прыхаджан" / lnc.by

У Лунінцы сабралі мясцовых святароў. Старшыня райвыканкама Аляксандр Савіна падзякаваў ім за супрацоўніцтва і ўдзел у розных мерапрыемствах, за "спакой сярод прыхаджан". Сярод выступоўцаў былі і сілавікі. Напрыклад, памочніца пракурора Дар'я Цібец "скацэнтравала выступ на мерах па супрацьдзеянні экстрэмізму і тэрарызму, рэабілітацыі нацызму", піша раённая газета. Святары задавалі пытанні, якія іх хвалююць, але наконт чаго, невядома.

Чыноўнікі чакаюць, што рэлігійныя арганізацыі паўдзельнічаюць у "духоўна-маральным выхаванні дзяцей і моладзі".

У Лунінцы сабралі святароў, якім расказалі пра экстрэмізм і тэрарызм
У Лунінцы сабралі святароў, якім расказалі пра экстрэмізм і тэрарызм

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі