У Магілёве будуць тры дні цвярозасці

Алкагольныя напоі будуць даступныя толькі ў грамадскім харчаванні 

Алкагольныя напоі будуць даступныя толькі ў грамадскім харчаванні  / dneprovec.by

У Магілёве ў 2024 годзе будуць тры дні цвярозасці. Адпаведнае рашэнне прыняў мясцовы гарвыканкам.

Чыноўнікі размеркавалі "цвярозыя дні" на 27 красавіка, 25 траўня і 14 чэрвеня. Вясной мясцовыя ўлады ў згаданыя даты праводзяць "Дні цвярозасці". Летняя дата прымеркавана да выпускных вечароў у школах.

У дні цвярозасці алкагольныя напоі будуць даступныя толькі ў грамадскім харчаванні на разліў.

Летась баранавіцкія ўлады зрабілі ў верасні два дні цвярозасці запар і прымеркавалі іх да "Дня народнага адзінства". Але час абмежавання складаў 10-13 гадзін на суткі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі