У адміністрацыі Лукашэнкі распавялі пра складанасці з экспартам

Поставки белорусских тракторов в Россию в 2023 году сократились на 18%

Поставки белорусских тракторов в Россию в 2023 году сократились на 18% / belarus-tractor.com

Беларусь адчувае складанасці з ростам экспарту, але галоўная прычына — у адсутнасці ініцыятывы з боку прадпрыемстваў, лічаць у адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Такую думку, у прыватнасці, агучыў у эфіры БТ намеснік кіраўніка адміністрацыі Аляксандр Ягораў. Паводле яго слоў, вытворцы недастаткова актыўна займаюцца прасоўваннем прадукцыі і арганізацыяй сэрвіснага абслугоўвання. Гаворка ў тым ліку пра расійскі рынак, дзе беларускія прадпрыемствы адціскаюць канкурэнты з Кітая.

Па словах Ягорава,"з боку ўрада, дзяржавы робіцца ўсё, каб у гэтых вытворцаў была магчымасць гэты тавар рэалізоўваць". Але праблема, з ягоных слоў, не ў тым, што "прадукцыя неканкурэнтаздольная", а ў тым, што "асобныя прадпрыемствы не гатовыя актыўна працаваць на расейскім рынку або не гатовыя падаваць дадатковыя паслугі ў выглядзе сэрвісу".

Ягораў разлічвае, што сёлета беларускія прадпрыемствы змогуць нарасціць экспарт у краіне па-за СНД. Хоць, прызнаў ён,"тут ёсць пэўныя складанасці".

"Ёсць пытанні лагістыкі, якая падаражэла, а таксама таго, што ў гэтых краінах неабходна працаваць — немагчыма проста паслаць каталог сваёй прадукцыі і думаць, што хтосьці там гэтую прадукцыю замовіць. Неабходна там жыць, гэта значыць, можа быць, у першы год па 250-300 дзён праводзіць у камандзіроўках", — адзначыў чыноўнік адміністрацыі Лукашэнкі.

Падзенне экспарту ў Расію ў пачатку красавіка абмяркоўвалі на нарадзе ў Лукашэнкі. На гэтай сустрэчы прагучала, што пастаўкі беларускіх трактароў на рынак суседняй краіны ў 2023 годзе скараціліся на 18%. Іх доля ў расійскім імпарце знізілася да мінімуму за апошнія 10 гадоў — да 10,5%, а грузавых аўтамабіляў — да 6%. Скараціўся экспарт на рынак РФ і беларускай бытавой тэхнікі. Аб'ёмы паставак халадзільнікаў і маразільнікаў упалі амаль удвая. Лукашэнка тады таксама запатрабаваў нарасціць пастаўкі ў Расію тралейбусаў і аўтобусаў. Але гэта можа быць няпроста з улікам таго, што з імі — пасля ўвядзення санкцый і вымушанага імпартазамяшчэння — сталі перыядычна адбывацца надзвычайныя здарэнні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі