Загарэўся чарговы аўтобус МАЗ — цяпер у Саратаве

У Саратаве загарэўся аўтобус МАЗ

У Саратаве загарэўся аўтобус МАЗ / прэс-служба МНС Саратава

Да ліку расійскіх гарадоў, дзе гараць беларускія аўтобусы МАЗ, далучыўся Саратаў. Там пажар адбыўся зранку 2 лютага, паведамляе мясцовае ўпраўленне МНС.

У дарозе загарэўся маторны адсек аўтобуса, які рухаўся па маршруце 36. Пасажыры эвакуяваліся з транспарту самастойна. Пацярпелых пры здарэнні няма.

Кіроўца спрабаваў патушыць пажар з дапамогай вогнетушыцеляў. Аднак урэшце ўсё ж спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Агонь ахапіў плошчу ў 25 квадратных метраў.

Сёлета паведамленні пра пажар у аўтобусах МАЗ паступалі з Санкт-Пецярбурга (двойчы) і Іжэўска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі