Перад "Днём народнага адзінства" ў Баранавічах пройдуць два дні цвярозасці

У Баранавічах правядуць два дні цвярозасці запар

У Баранавічах правядуць два дні цвярозасці запар / pexels.com

У Баранавічах на два дні забароняць продаж алкаголю. Як паведамляе мясцовы гарвыканкам, гэта адбудзецца 15 і 16 верасня.

Забарона звязаная з правядзеннем абласнога мерапрыемства, прысвечанага святкаванню так званага "Дня народнага адзінства", які адзначаецца 17 верасня. Уласна ў гэты дзень забароны на продаж алкаголю не будзе.

Рознічны гандаль алькагольнымі напоямі будзе забаронены ў цэнтры горада — на плошчы Леніна і ў радыусе 500 м вакол яе.

Час абмежавання:
15 верасня — з 12-й да 22-й гадзіны;
16 верасня — з 10-й да 23-й гадзіны.

Прадпрыемствам грамадскага харчавання дазволена прадаваць алкагольныя напоі ў разліў, але без права вынасу — для спажывання на месцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі