У Магілёве частку вуліцы Крупскай назавуць Мытнай

У Магілёве частку вуліцы Крупскай назавуць Мытнай

У Магілёве ў бліжэйшы час з’явіцца вуліца Мытная. Дзеля гэтага плануецца перайменаваць частку вуліцы Крупскай. З такой ініцыятывай выступіла кіраўніцтва Магілёўскай мытні. Яны звяртаюць увагу на тое, што з лютага ў гэтым раёне працуе мытны транспартна-лагістычны цэнтр. Яшчэ адным аргументам на карысць з’яўлення вуліцы Мытнай з’яўляецца 25-годдзе з моманту пачатку самастойнай дзейнасці Мытнай службы Рэспублікі Беларусь, пішуць “Магілёўскія ведамасці”.

Ідэя аб перайменаванні ўжо падтрыманая тапанімічнай камісіяй пры гарвыканкаме і абмяркоўвалася на пасяджэнні Магілёўскага гарвыканкама.

Трэба адзначыць, што вуліца Мытная ёсць ужо ў Брэсце.

Надзея Крупская (1869 — 1939) — расійская рэвалюцыянерка, савецкая дзяржаўнай дзеячка. Жонка Уладзіміра Ульянава (Леніна), правадыра бальшавіцкай партыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі