У Магілёве расійскую спявачку Лаліту з канцэрта завезлі ў бальніцу

У Магілёве расійскую спявачку Лаліту з канцэрта завезлі ў бальніцу

У Магілёве расійскую спявачку Лаліту Міляўскую з канцэрта ў мясцовым Лядовым палацы завезлі ў бальніцу. Як інфармуе сайт mogilevnews.by, у яе рэзка падскочыў ціск. Медыкі не змаглі аператыўна вырашыць праблему — спявачка сябе адчувала кепска, але ўсё ж выйшла на сцэну. Яна паспела выканаць некалькі песень, а пасля шчыра распавяла прысутным пра праблему:

"55 гадоў — гэта калі рок-н-рол сышоў назаўжды. У мяне рэальна шыбануў ціск. Стаю, баюся варухнуцца. Даруйце мне, калі ласка...".

Па некаторых звестках, Лаліце выклікалі "хуткую", якая завезла яе ў адну з магілёўскіх бальніц. Ці будзе канцэрт у Магілёве перанесены, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі