У Маскве затрымалі мужчыну, якога падазравалі ў сувязях з NEXTA
Затрымалі масквіча, якога падазравалі ў сувязях з NEXTA / pixabay.com
У Маскве сілавікі затрымалі Алега Селівёрава — раней яго падазравалі ў сувязі з тг-каналам NEXTA Live. Дома ў Селівёрава адбыўся ператрус, забралі тэхніку, паведамляе праваабарончы праект "ОВД-Инфо".
Мужчына паспеў сказаць сваякам, што яго падазраюць па артыкуле аб публічных закліках да тэрарыстычнай дзейнасці або тэракта.
Селівёраву 27 гадоў. Раней яго правяралі на датычнасць да тэлеграм-канала NEXTA Live. Расійскія сілавікі заяўлялі, быццам тэлеграм-канал аформлены менавіта на яго. Праўда, ні сам Селівёраў, ні прадстаўнікі NEXTA Live не пацвердзілі гэта.
Супрацоўнікі тг-канала назвалі абсурдным дапушчэнне, што іх калегі могуць знаходзіцца ў Беларусі ці Расіі — гэта небяспечна. Акрамя таго, у складзе рэдакцыі няма грамадзян Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.