У мінскім аэрапорце затрымалі дзяўчыну, якая вярталася з адпачынку ў Егіпце

Нацыянальны аэрапорт Мінск / Еўрарадыё
Нацыянальны аэрапорт Мінск / Еўрарадыё

У Нацыянальным аэрапорце Мінск сілавікі правяралі тэлефоны ў беларусаў, якія вярталіся з-за мяжы. Адну пасажырку, якая вярталася з адпачынку ў Егіпце, затрымалі, піша "Медыязона".

Яе хлопцу сілавікі сказалі, што забіраюць дзяўчыну "на пагаварыць". Пазней высветлілася, што на гугл-дыску ў яе тэлефоне знайшлі фатаздымкі з жаночых маршаў, таму яе пакінулі ў міліцыі да раніцы.

Вядома, што ў 2020 годзе беларуску затрымлівалі падчас пратэстаў. Тады яе аштрафавалі паводле артыкула 23.34 КаАП.

Знаёмы затрыманай дзяўчыны кажа, што перад вылетам яна выдаліла Telegram. Аднак пасля праходжання мяжы ёй напісаў сябар, і гэтае паведамленне аказалася прачытанае.

Дзе цяпер знаходзіцца затрыманая дзяўчына і ў якім яна статусе, невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі