У мінскім гандлёвым цэнтры абрынулася падвесная столь
У мінскім гандлёвым цэнтры "Спектр" ва Уруччы 25 верасня абрынулася падвесная столь. Фотаздымкі з месца здарэння з'явіліся ў Telegram. Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто з людзей не пацярпеў.
Сталічныя ратавальнікі пішуць у Twitter, што на нумар 101 інфармацыя пра здарэнне не паступала.
У лістападзе 2018-га падвесная столь абрынулася ў ГЦ "Арэна-Сіці" ў Мінску, была пацярпелая. Пасля гэтага па краіне прайшла хваля праверак гандлёва-забаўляльных цэнтраў. Аднак у ліпені сёлета падвесная столь абрынулася ў візавым цэнтры Літвы на шостым паверсе ГЦ "Галілеа". Ніхто не пацярпеў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.
#минск по потолку в ТЦ Спектр на Уручье информация на 101 @112MINSK @112by не поступала. Информации о пострадавших нет.
— МЧС Минска (@112MINSK) 25 сентября 2019 г.