У мінскім метро — чарговае здарэнне
Гэтым разам на рэйках апынуўся 90-гадовы дзядуля.
Пра здарэнне піша ў сваім твітары прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Здарэнне адбылося на станцыі метро "Першамайская". Яго аператыўна паднялі супрацоўнікі метро. Сам мужчына не пацярпеў. Па яго словах, ён проста аступіўся, бо не заўважыў край платформы.
Фота — wikimapia.org