У Мінску бацьку і дачку асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту 2020-га

Дзмітрый і Лізавета Жарнасек

Дзмітрый і Лізавета Жарнасек / spring96.org

У Мінску бацьку і дачку асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту 2020-га. Дзмітрыю і Лізавеце Жарнасек прызначылі па два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). Іх крымінальную справу разгледзеў суд Кастрычніцкага раёна сталіцы. Суддзя Іна Сівец прызнала мінчукоў вінаватымі ў "актыўным удзеле ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак", паведамляюць праваабаронцы.

51-гадовы Дзмітрый Жарнесек у 1990-я служыў у АМАПе, быў кіроўцам у званні малодшага лейтэнанта. У 1997 годзе ён звольніўся. Апошнім часам працаваў кіроўцам у прыватнай фірме. Вядома, што ў лістападазе 2020-га Жарнасека асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту. Яго дачцы 26 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі