У Мінску да канца тыдня ацяпленне не ўключаць — будзе цёплае надвор’е

У Мінску да канца тыдня ацяпленне не ўключаць — будзе цёплае надвор’е

У Мінску да канца тыдня ацяпленне не ўключаць, бо чакаецца спрыяльнае надвор’е. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела энергетыкі ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрый Плашкоў. Пытанне аб уключэнні батарэяў будуць зноў разглядаць на наступным тыдні.

Спецыяліст нагадаў, што падача ацяплення пачынаецца паступова. Спачатку, калі сярэднесутачная тэмпература паветра цягам пяці дзён ніжэй за +10 градусаў, уключаюць аб’екты сацыяльнай сферы — гэта дзіцячыя садкі, школы, лякарні. Калі сярэднесутачная тэмпература паветра апускаецца ніжэй за +8 градусаў цягам пяці сутак, пачынаюць уключаць жылы сектар. Толькі затым батарэі пачынаюць працаваць у адміністратыўных будынках і вытворчых памяшканнях, перадае БЕЛТА.

Паводле прагнозаў, у Мінску ў бліжэйшыя выходныя тэмпература паветра дасягне +19 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі