У Мінску двое мужчын пасядзелі ў кавярні на 1000 рублёў і сышлі, не заплаціўшы

Наведнікі сышлі, не аплаціўшы рахунак

Наведнікі сышлі, не аплаціўшы рахунак / sudexpert.gov.by

Судовыя эксперты дапамаглі знайсці наведнікаў мінскай кавярні, якія "забыліся" аплаціць рахунак на тысячу рублёў. Уначы ў міліцыю патэлефанаваў адміністратар кавярні, размешчанай у раёне вуліцы Багдановіча, і расказаў пра праблему: двое маладых людзей пасядзелі на буйную суму і сышлі, не аплаціўшы замову.

Падчас агляду месца здарэння высветлілася, што "нядобрасумленныя госці ўстановы пакінулі пасля сябе не толькі неаплачаны рахунак і непрыемнае ўражанне, але таксама сляды пальцаў рук на сталовых прыборах і посудзе", расказалі ў Дзяржкамітэце судовых экспертыз. Дзякуючы гэтым адбіткам асобы гасцей аператыўна ўстанавілі — хлопцам 22 і 23 гады. Зараз імі займаецца міліцыя.

 В Минске двое мужчин посидели в кафе на 1000 рублей и ушли, не заплатив
Адбіткі пальцаў на куфлі піва ў кавярні / тут і далей фота sudexpert.gov.by
 В Минске двое мужчин посидели в кафе на 1000 рублей и ушли, не заплатив

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі