У топ-100 лепшых у свеце трапілі тры мінскія кавярні
Кавярня "Зерно" ў Мінску
У топ-100 лепшых у свеце трапілі тры мінскія кавярні. Гэта "Место" на праспекце Незалежнасці, "Зерно" (у гэтай сетцы тры кавярні ў Мінску: на праспекце Незалежнасці, вуліцы Казлова і вуліцы Інтэрнацыянальнай), а таксама Kitchen Coffee Roasters на вуліцы Кастрычніцкай.
The World's 100 Best Coffee Shop — гэта новы рэйтынг. У ім улічваецца атмасфера ў кавярні, узровень сэрвісу і падрыхтоўкі барыста і якасць напояў, піша OfficeLife.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.