У Мінску ізалявалі 26 студэнтаў і 7 выкладчыкаў, прыкмет каранавіруса ў іх няма
У ізаляваных у Мінску аднагрупнікаў і выкладчыкаў студэнта з Ірана прыкмет каранавіруса няма. Пра гэта ў пятніцу на прэс-канферэнцыі заявіў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. Раніцай 28 лютага стала вядома, што каранавірус выявілі ў студэнта з Ірана, які 22 лютага прыляцеў з Баку ў Мінск. Была праведзена ізаляцыя студэнтаў і супрацоўнікаў БНТУ, якія з замежнікам кантактавалі. У ВНУ да 15 сакавіка спынены аўдыторныя заняткі.
Міністр паведаміў, што пад медыцынскае назіранне трапілі 26 студэнтаў і 7 выкладчыкаў. Паводле яго слоў, у іранца няма клінічных сімптомаў каранавіруса і яго нічога не турбуе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.