У Мінску каля расійскага пасольства ўсталявалі банер “Кемерава, мы з табой”

У Мінску каля расійскага пасольства ўсталявалі банер “Кемерава, мы з табой”

У Мінску каля расійскага пасольства ўсталявалі банер “Кемерава, мы з табой” і з датай “25.03.2018”. Зроблена гэта з ініцыятывы Мінгарвыканкама, інфармуе БЕЛТА. Людзі працягваюць несці кветкі, свечкі, дзіцячыя цацкі, пакідаюць запісы ў Кнізе спачуванняў. Беларусы спачуваюць з нагоды трагедыі ў расійскім горадзе Кемераве, дзе 25 сакавіка падчас пажару ў гандлёвым цэнтры загінулі 64 чалавекі, у тым ліку 41 дзіця.

Як вядома, 28 сакавіка ў Расіі абвешчана нацыянальная жалоба. У Беларусі на знак смутку і салідарнасці прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі, адмененыя забаўляльныя праграмы ў тэлеэфіры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі