У Мінску пачаўся завочны суд над Святланай Ціханоўскай

Фарс у Мінску / БЕЛТА
Фарс у Мінску / БЕЛТА

17 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся завочны суд над Святланай Ціханоўскай, Марыяй Мароз, Паўлам Латушкам, Вольгай Кавальковай і Сяргеем Дылеўскім. Усе яны жывуць за мяжой. Суддзя — Пётр Арлоў. Лідарцы дэмакратычнага руху інкрымінуецца 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Сярод іх — "стварэнне экстрэмісцкіх фармаванняў і кіраўніцтва імі, учыненыя паўторна", "здрада дзяржаве", "падрыхтоўка да захопу і ўтрымання будынкаў і збудаванняў", "публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады". Ціханоўская назвала гэты працэс "у парадку спецыяльнай вытворчасці" "фарсам". Яна ў гэтыя дні ўдзельнічае ў Сусветным эканамічным форуме ў швейцарскім Давосе.

Першы завочны прысуд у Мінску вынеслі ў снежні 2022-га. Аляксандра Апейкіна і Аляксандру Герасіменю "пакаралі" за іх дзейнасць у Беларускім фондзе спартыўнай салідарнасці і прысудзілі па 12 гадоў калоніі кожнаму. "Завочна вы мяне можаце нават расстраляць!", заявіла Герасіменя.

У Мінску пачаўся завочны суд над Святланай Ціханоўскай
У Мінску пачаўся завочны суд над Святланай Ціханоўскай
t.me/viasna96

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі