У Мінску пакуль не будуць адключаць ацяпленне ў кватэрах

У Мінску пакуль не будуць адключаць ацяпленне ў кватэрах

У Мінску пакуль не будуць адключаць ацяпленне ў кватэрах. Пра гэта ў каментары minsknews.by заявіў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч. Паводле яго слоў, рашэнне пра завяршэнне ацяпляльнага сезону мясцовыя ўлады прымуць з улікам прагнозу надвор'я і эпідэміялагічнай сітуацыі. Звычайна гэта адбываецца ў першай-другой дэкадзе красавіка. Летась з-за распаўсюду каранавіруса было вырашана ацяпляльны сезон працягнуць. Цяпло ў кватэрах было да 8 траўня, а ў школах, бальніцах — на некалькі тыдняў даўжэй.

Рашэнне аб завяршэнні асенне-зімовага перыяду ўлады прымаюць пры ўсталяванні сярэднясутачнай тэмпературы, не ніжэйшай за +8 градусаў на працягу трох сутак запар, нагадаў Дараховіч. Ён кажа, што, "улічваючы фактычнае надвор'е і яго прагноз", у найбліжэйшы час пытанне завяршэння ацяпляльнага сезону "разглядаць не плануем".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі