У Мінску патануў мужчына: страціў раўнавагу і ўпаў у Свіслач
Цела мужчыны ратавальнікі знайшлі ў пяці метрах ад берага
У Мінску патануў мужчына. Ён страціў раўнавагу і ўпаў у Свіслач. Відавочцы спрабавалі яго выратаваць, але няўдала, паведамляе Таварыства ратавання на водах.
Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 4 чэрвеня. Цела мужчыны ратавальнікі знайшлі ў пяці метрах ад берага. Пасля правядзення сардэчна-лёгачнай рэанімацыі работнікі хуткай меддапамогі канстатавалі яго смерць. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.