Пад Зэльвай ад дрэва, паваленага ветрам, загінула жанчына

Пад Зэльвай дрэва, паваленае ветрам, забіла жанчыну

Пад Зэльвай дрэва, паваленае ветрам, забіла жанчыну / МНС

Разгул стыхіі 19 чэрвеня не абышоўся без ахвяраў. У Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці загінула 42-гадовая жанчына: на яе звалілася дрэва. Пра гэта піша БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Ратавальнікі ўдакладняюць, што шквалісты вецер валіў дрэвы ў Дзятлаўскім, Зэльвенскім і Свіслацкім раёнах, а таксама зрываў дахі жылых дамоў.

Цяпер супрацоўнікі МНС праводзяць работы па распілоўцы паваленых дрэў і ўборцы.

Як расказвала Еўрарадыё, у Мінску залева і град увечары ў сераду спынялі грамадскі транспарт у розных раёнах горада.

Беларуская чыгунка паведаміла пра спазненне цягнікоў у сувязі з залевамі і моцным ветрам.

Пад Зэльвай ад дрэва, паваленага ветрам, загінула жанчына
Пад Зэльвай дрэва, паваленае ветрам, забіла жанчыну / МНС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі