У аварыі пад Докшыцамі загінулі 2 чалавекі, у мікрааўтобусе былі дзеці

На месцы ДТЗ

На месцы ДТЗ / t.me/pressmvd/

У аварыі пад Докшыцамі загінулі 2 чалавекі. Як паведамляе міліцыя, здарэнне адбылося ў пятніцу каля 19:30 на 107-м кіламетры аўтадарогі Р-3. 47-гадовы кіроўца Volkswagen Passat пры выездзе з другараднай дарогі не даў перавагу ў руху мікрааўтобусу Iveco Daily. У выніку адбылося сутыкненне.

У мікрааўтобусе сярод пасажыраў былі дзеці. Кіроўца і 36-гадовая жанчына-пасажыр легкавіка загінулі. 11 чалавек, у тым ліку дзяцей, медыкі забралі для абследавання.

Мінаховы здароўя паведамляе, што сярод пацярпелых 8 дзяцей. Іх завезлі ў Докшыцкую цэнтральную раённую бальніцу. Пасля агляду адно дзіця перавялі ў бальніцу ў Глыбокае. Адзін дарослы і чацвёра дзяцей знаходзяцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане. У Докшыцы накіравалі лекараў з Мінска.

У аварыі пад Докшыцамі загінулі 2 чалавекі, у мікрааўтобусе былі дзеці

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі