У Мінску паказалі талісман ІІ Еўрагульняў: Чорныя шорты — дысцыпліна і рашучасць

У Мінску паказалі талісман ІІ Еўрагульняў: Чорныя шорты — дысцыпліна і рашучасць

Прэзентацыя афіцыйнага талісмана ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года прайшло 29 лістапада ў Мінску. Ім стала лісяня Лесік. Маскот Еўрагульняў мае нават свой акаўнт у Інстаграме. 

Вось як прэс-служба Еўрагульняў апісвае Лесіка: 

"Пра тое, што 2019 будзе самым яркім годам у яго жыцця, дый у спартыўным жыцці Еўропы, кажа надпіс на брыльку Лёсіка. Зялёны колер на футболцы талісмана азначае развіццё і гармонію, а чорныя шорты — дысцыпліну і рашучасць. Жоўтая шэрстка кажа пра яго жыццярадаснасць, сінія чаравікі сведчаць пра нязломнасць нашага персанажа, а чырвоны адлюстроўвае яго энергічнасць!"

Продаж квіткоў на Еўрагульні стартуе 1 снежня.

ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць 21-30 чэрвеня 2019 года. У іх прымуць удзел больш за 4000 спартоўцаў. Яны разыграюць 200 камплектаў медалёў у 15 відах спорту. 

Дарэчы, турніры па 10 відах спорту стануць кваліфікацыйнымі да Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 29.11

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі