У Мінску развесілі незаконныя плакаты з лозунгам Лукашэнкі (фота)

У Мінску развесілі незаконныя плакаты з лозунгам Лукашэнкі (фота)

Вялікія блакітныя плакаты з выбарчым лозунгам кандыдата Аляксандра Лукашэнкі “За будучыню незалежнай Беларусі” на частцы праспекта Незалежнасці з’явіліся ў апошнія дні верасня. Прычым масава — пачынаючы ад рэстарана “Васількі” да самага Галоўпаштамта ў вітрынах кожнай крамы і кавярні можна ўбачыць вялізныя плакаты з партрэтам Лукашэнкі і шчаслівымі тварамі народа Беларусі. Праблема адна — плакаты не маюць выходных дадзеных. Паводле кіраўніка Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай і выбарчага заканадаўства Беларусі — гэта вялікае парушэнне:

“Так, так, так! Яны абавязкова павінны быць на друкаванай прадукцыі ўсіх кандыдатаў. Абавязкова”, — расказвае кіраўнік Цэнтравыбаркама Лідзія Ярмошына ў адным з інтэрв’ю для Еўрарадыё пра выходныя дадзеныя агітацыйнай прадукцыі.

“Я не ведаю, адкуль у нас гэты плакат. Яго павесілі, калі мяне не было. Але так, увогуле, нам іх заўсёды прыносяць — мы і вешаем”, — расказвае дзяўчына, якая працуе за стойкай кавярні, што ўзнікла на месцы культавага “Старога Менска”.

У Мінску развесілі незаконныя плакаты з лозунгам Лукашэнкі (фота)
У Мінску развесілі незаконныя плакаты з лозунгам Лукашэнкі (фота)
У Мінску развесілі незаконныя плакаты з лозунгам Лукашэнкі (фота)

Іду ў кнігарню побач. Там дакладна павінны ведаць, адкуль і хто прыносіць гэты кантрафакт. Усё ж у кнігарні працуюць блізкія да друкаванай прадукцыі людзі. Так і ёсць. Толькі-толькі пачуўшы ад мяне выраз “без выходных дадзеных” прадаўцы знікаюць у таемных закавулках крамы ў пошуках загадчыцы Алены. Яна з’яўляецца перада мной праз хвіліну і катэгарычна заяўляе:

“Нам іх прынеслі з адміністрацыі Ленінскага раёна. Так, я ведаю, што няма выходных дадзеных. Але я ж не магу ім адмовіць. Што прынеслі, тое мы і павесілі. Адзінае, што я магу зрабіць, зняць гэты плакат і павесіць на яго месца іншы”.

Канструктыўнай размовы з прадстаўнікамі Упраўлення ідэалогіі Ленінскага раёна Мінска не атрымліваецца. За два дні раблю з дзесятак званкоў, аднак на другім канцы толькі доўгія гудкі. “Я не ведаю, дзе яны”, — сумным голасам паведамляе сакратарка з прыёмнай.

Паведамляю пра парушэнне у выбарчую камісію Ленінскага раёна. Яе член Ігар Мікалаевіч Фяцкевіч абяцае ва ўсім разабрацца і перадаць мае заўвагі начальству. Але на пытанне ў лоб, ці з’яўляецца гэта парушэннем, няўпэўнена кажа, што но не такое і значнае:

“Мы вашу інфармацыю праверым… Гэта дакладна не мы вешалі. Магчыма, нехта з камітэта. Добра, дзякуй. Званіце пасля абеду… Гэта, ў прынцыпе, не з’яўляецца такім ужо парушэннем. Якое на нешта ўплывае. Званіце”, — чую ад Ігара Мікалаевіча.

У Мінску развесілі незаконныя плакаты з лозунгам Лукашэнкі (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі