У Мінску ў кантэйнер для макулатуры выкінулі старадаўнія кнігі

У Мінску ў кантэйнер для макулатуры выкінулі старадаўнія кнігі

Нечаканую знаходку зрабілі спецыялісты кампаніі "Белгіпс Эка" ў адным з кантэйнераў для макулатуры. Менавіта гэтая кампанія паставіла вялікія зялёныя кантэйнеры па ўсёй сталіцы

У адзін з такіх кантэйнераў нехта выкінуў рэдкія старыя фаліянты, піша citydog.by. Самай рэдкай і каштоўнай знаходкай стала кніга Францішка Пшылэнцкага (Franciscum Przyłęcki) "COMPENDIUM THEOLOGIAE MORALIS". Кніна была надрукаваная ў 1765 годзе ў Вільні ў друкарні ордэна піяраў. Паведамляецца, што гэта лацінамоўны падручнік па тэалогіі. Яго называюць прыкладам беларускай і заходнееўрапейскай кніжнай і рэлігійнай культуры XVIII ст.

Таксама ў рукі спецыялістам трапілі "Псалтыр", выдадзены ў 1888 годзе ў Кіеве, першы том "Твораў Памялоўскага" 1909 года выдання і збор "Творы М.В.Гогаля" ў адным томе 1921 года выдання.

Каштоўную знаходку ўрачыста перададуць 15 верасня Нацыянальнай бібліятэцы. Цырымонія адбудзецца ў 11.30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі