У Мінску за наркотыкі на 9 гадоў зняволення асуджаны гулец НФК "Крумкачы"

У Мінску за наркотыкі на 9 гадоў зняволення асуджаны гулец НФК "Крумкачы"

У Мінску за наркотыкі асуджаны на 9 гадоў зняволення футбаліст НФК "Крумкачы" Алег Дыбаль. Крымінальную справу разглядаў суд Партызанскага раёна. Дыбаля прызналі вінаватым у незаконным з мэтай збыту набыцці, ужыванні, захоўванні альфа-PVP (ч. 3 арт. 328 КК). У апошнім слове ён папрасіў прабачэння і паабяцаў, што ў будучыні "больш ніколі не дакранецца да наркотыкаў".

Футбаліст быў затрыманы ў пачатку кастрычніка 2018-га. Падчас ператрусу ў кватэры Алега Дыбаля знайшлі 40 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва.

28 снежня 2018-га Алегу Дыбалю споўнілася 25 гадоў. У мінулым сезоне ён паспеў згуляць у другой лізе чэмпіянату Беларусі за НФК "Крумкачы" 20 матчаў.

У Мінску за наркотыкі на 9 гадоў зняволення асуджаны гулец НФК "Крумкачы"
instagram.com/olegdybal93
У Мінску за наркотыкі на 9 гадоў зняволення асуджаны гулец НФК "Крумкачы"
svaboda.org

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 17.01:

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі