У Мінску затрымалі двух падлеткаў, якія выбівалі даўгі за наркотыкі
Першапачаткова падлеткаў затрымалі па падазрэнні ў іншым злачынстве / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Мінску затрымалі двух падлеткаў, якія на замову наркагандляроў выбівалі даўгі ў закладчыкаў, што не плацілі за тавар. Хлопцам па 17 гадоў, яны яшчэ школьнікі.
Першапачаткова іх затрымалі па падазрэнні ў іншым злачынстве — яны спрабавалі забраць у пенсіянеркі 70 тысяч рублёў. Але падчас разбиральніцтва высветлілася, што за дзень да гэтага яны напалі на мужчыну-закладчыка, які прысвоіў сабе "тавар". Заданне "разабрацца" хлопцы атрымалі ад куратара наркакрамы.
"Школьнікі прывязалі закладчыка да дрэва, аблілі зялёнкай, збівалі і пагражалі. Усё, што адбываецца, здымалі на відэа для справаздачы перад наймальнікам", — расказвае намеснік начальніка Першамайскага РУУС Мінска Аляксей Машкін. Заведзеныя крымінальныя справы за махлярства і пагрозу забойствам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.