У Мінску затрымалі шэсць чалавек за вывешаны "беларуска-ўкраінскі сцяг"
Сцяг на апоры лініі электраперадач / Скрыншот з відэа МУС
У Мінску затрымалі шэсць чалавек за вывешаны на апоры лініі электраперадач сцяг, які складаўся з бел-чырвона-белых і жоўта-блакітных колераў. Супраць іх распачата крымінальная справа за "злоснае хуліганства". Як паведамляе прэс-служба МУС, акцыя была праведзена ў пачатку кастрычніка. Міліцыя змагла выйсці на падпольшчыкаў.
Затрыманым ад 34 да 36 гадоў. Сцвярджаецца, што яны ўдзельнічалі ў пратэстах 2020-га, былі ў раённых чатах, былі падпісаныя на "незаконныя" тэлеграм-каналы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.