У Мінску затрымлівалі спартсмена Івана Ганіна
У Мінску затрымлівалі спартсмена Івана Ганіна, паведамляюць праваабаронцы. Шматразовы чэмпіён Беларусі па кікбоксінгу і тайскім боксе ўваходзіць у Свабоднае аб'яднанне спартсменаў.
Пазней стала вядома, што спартсмена адпусцілі.
У 2020-м Ганін асудзіў гвалт сілавікоў і выступіў за свабодныя выбары ў Беларусі. Восенню таго ж года ён правёў 10 сутак у жодзінскай турме. Іван Ганін расказваў пра "калідор здзекаў", які сілавікі наладзілі ў ёй для пратэстоўцаў. Яго там білі.
На відэа — эфір Еўрарадыё ад восені 2020-га з Іванам Ганіным, Аленай Леўчанка і Андрэем Краўчанкам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.