На волю пасля 10 сутак арышту выйшлі Іван Ганін і Андрэй Краўчанка

На волю пасля 10 сутак арышту выйшлі Іван Ганін і Андрэй Краўчанка

18 лістапада пасля 10 сутачнага арышту выйшлі на волю вядомыя спартоўцы Андрэй Краўчанка і Іван Ганін. Іх адпусцілі на некалькі гадзін раней, чым належала, піша TUT.by.

Абодвух спартоўцаў затрымалі 8 лістапада на аўтастаянцы каля Нацыянальнай школы прыгажосці. Арышт яны адбывалі ў ізалятары часовага ўтрымання ў Жодзіне.

Краўчанка — срэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў па дзесяцібор'і. Ганін — шматразовы чэмпіён Беларусі ў кікбоксінгу і тайскім боксе.

Абодва спартоўцы асудзілі гвалт сілавікоў і выступілі за новыя сумленныя прэзідэнцкія выбары. Абодва яны неаднаразова публічна выказвалі сваё меркаванне наконт палітыкі і сацыяльных пытанняў. Краўчанка і Ганін таксама ўваходзяць у Свабоднае аб'яднанне спартоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі