У Мінску зноў затрымлівалі Ніну Багінскую
Ніна Багінская
Увечары 30 кастрычніка ў Мінску зноў затрымалі актывістку апазіцыі Ніну Багінскую.
Гэта яе другое затрыманне за апошнія два тыдні. 19 кастрычніка Багінскую затрымалі за выхад на у цэнтр Мінска з плакатам "БНФ" — менавіта ў гэты дзень у 1988 годзе быў заснаваны аргкамітэт Беларускага народнага фронту.
У сераду, як перадае "Белсат", жанчыну затрымалі на плошчы Незалежнасці. Яна завязвала бел-чырвона-белую стужачку на дрэве каля зачыненага будынка Чырвонага касцёла.
У міліцыі яе пратрымалі дзве гадзіны і склалі адміністрацыйны пратакол. Пасля гэтага пенсіянерку адпусцілі дамоў да суда.
Чырвоны касцёл быў зачынены ўладамі 26 верасня 2022 года пад нагодай рамонта. Пасля гэтага два гады ў ў будынку не вядзецца ніякіх дзеянняў. Вернікі неаднаразова звярталіся да розных чыноўнікаў з просьбай вярнуць касцёл і прапаноўвалі самі правесці рамонт, аднак беспаспяхова.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.