У панядзелак у Беларусь з Расіі прыедзе Зась
Аляксандр Лукашэнка і Станіслаў Зась / president.gov.by
У панядзелак у Беларусь з Расіі прыедзе генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась. Як піша ТАСС, ён паўдзельнічае ў цырымоніі развітання з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, якая адбудзецца ў Мінску 29 лістапада.
Зась быў дзяржсакратаром Саўбеза РБ, на пасаду ў АДКБ быў прызначаны з 1 студзеня 2020-га і праз месяц складае свае паўнамоцтвы прадстаўніку Казахстана. За некалькі дзён да смерці Макея ў сацсетках пашырыліся канспіралагічныя версіі пра магчымасць змены кіраўніка ў Беларусі з удзелам РФ. Станіслава Зася называлі кандыдатам на галоўную пасаду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.