У Полацку будуць судзіць заказчыка і (не)выканаўцу работ па рамонце даху
Дах так і не адрамантавалі
У Полацку затрыманыя галоўны інжынер мясцовага прадпрыемства і намеснік генеральнага дырэктара будаўнічай фірмы. Іх падазраюць у змове і атрыманні незаконнага грашовага ўзнагароджання, кажуць у МУС.
Па версіі міліцыі, інжынер у змове з прадстаўніком будфірмы "падпісваў акты нібыта выкананых схаваных работ па рамонце даху, якія насамрэч падраднай арганізацыяй не выконваліся". Грошы за "выкананыя работы" пры гэтым на рахунак выканаўцы пералічваліся. Затым іх здымалі, частку перадавалі інжынеру. У міліцыі кажуць, што шкода перавысіла 240 тысяч рублёў.
Супраць мужчын распачалі крымінальныя справы за даванне і атрыманне хабару, злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, а таксама махлярства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.