У Польшчы цацкай года прызналі бетонамяшалку з Кобрына
У Польшчы цацкай года прызналі бетонамяшалку Construct з беларускага горада Кобрын. Яна стала найлепшай у намінацыі "Цацка для пяску". Да бетонамяшалкі таксама дадаецца набор муляра.
Як інфармуе БЕЛТА, конкурс у шосты раз праводзіў адзін з буйных польскіх інтэрнэт-сайтаў. Беларуская цацка выраблена на кобрынскім прадпрыемстве "Палессе".
Фота: sb.by