У Польшчы раскрылі злачынную групоўку, якая займалася перавозкай мігрантаў

Аперацыю сумесна праводзілі службы Польшчы, Літвы і Германіі з удзелам Еўраюста і Еўрапола

Аперацыю сумесна праводзілі службы Польшчы, Літвы і Германіі з удзелам Еўраюста і Еўрапола / strazgraniczna.pl

У Польшчы спыненая дзейнасць злачыннай групоўкі, якая займалася арганізацыяй нелегальнай міграцыі. Пра гэта паведамілі ў Памежнай ахове Польшчы. Польскія следчыя мяркуюць, што чальцы групоўкі могуць быць датычныя да перавозкі каля 2600 мігрантаў. Гэта людзі з Ірака, Сірыі і Палестыны, якія трапілі ў Польшчу з Беларусі. Яны плацілі за паслугі нелегальным перавозчыкам па некалькі тысяч долараў. Прадстаўнікі групоўкі дапамагалі ім з перамяшчэннем у краіны Заходняй Еўропы.

У цяперашні час пад следствам знаходзяцца 32 чалавекі. Гэта грамадзяне некалькіх краін: Польшчы, Украіны, Сірыі, Ірака, Турцыі і Грузіі. Шасцярым фігурантам ужо выставілі абвінавачанні. Адзін знаходзіцца пад вартай, яшчэ пяцёра — пад наглядам паліцыі з забаронай пакідаць краіну. Расследаваннем гэтай справы сумесна займаюцца службы Польшчы, Літвы і Германіі з удзелам Еўраюста і Еўрапола.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі