У Польшчы створаць камісію па расследаванні расійскага і беларускага ўплыву

Дональд Туск

Дональд Туск / PAP/EPA

"Ёсць законапраект аб стварэнні канстытуцыйнай камісіі па вывучэнні расійскага і беларускага ўплыву ў Польшчы", — заяўляе прэм'ер-міністр краіны Дональд Туск.

10 траўня другі раз на гэтым тыдні ў Польшчы збярэцца ўрадавая калегія па справах спецслужбаў, перадае onet.pl. Паводле Туска, міністр-каардынатар спецслужбаў Томаш Сямоняк падрыхтаваў законапраект па дзейнасці канстытуцыйнай камісіі, якая будзе вывучаць расійскі і беларускі ўплыў у Польшчы.

Камісія па вывучэнні ўплыву Расіі на ўнутраную бяспеку Польшчы ў 2007-2022 гадах была створаная з ініцытывы кіруючай тады партыі ПіС. У жніўні 2023-га Сейм абраў яе чальцоў, а 29 лістапада гэтая камісія падала "частковую справаздачу" Сейму рэкамендавала не давяраць Дональду Туску, Яцэку Ціхоцкаму, Багдану Кліху, Томашу Сямоняку, Бартламею Сянкевічу дзяржаўныя пасады, адказныя за бяспеку дзяржавы. Камісія спасылалася на тое, што ў 2010-2014 гадах ФСБ Расіі была прызнаная партнёрскай службай. У той жа дзень Сейм адклікаў чальцоў камісіі.

Цяпер жа дзейнасць камісіі можа ўдарыць па яе былых ініцыятарах з партыі ПіС.

Першае на гэтым тыдні пасяджэнне калегіі па справах спецслужбаў было звязана з тым, што суддзя Томаш Шмыт папрасіў прытулку ў Беларусі. Сярод спраў, якімі ён займаўся, былі, напрыклад, звязаныя з доступам да сакрэтнай інфармацыі. У чацвер дысцыплінарны суд адмяніў недатыкальнасць суддзі Шмыта, дазволіў яго затрыманне і наклаў на яго часовы арышт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі