У РБ скарацілася колькасць кампаній, якія маюць права арганізоўваць канцэрты
На канцэрце
З траўня колькасць кампаній і ІП, якія маюць права арганізоўваць у Беларусі канцэртна-відовішчныя мерапрыемствы, скарацілася на 50. Пра гэта піша Sputnik. Ён нагадвае, што ў верасні 2023 года ўрад прыняў пастанову з новымі патрабаванні да арганізатараў. Усе ўдзельнікі адпаведнага рэестра Міністэрства культуры да 23 кастрычніка павінны былі падаць пэўны пакет дакументаў. У гэтым пакеце, сярод іншага, была выпіска аб правапарушэннях кіраўніка кампаніі (або ІП), а таксама спіс праведзеных мерапрыемстваў за апошнія тры гады. Тых, у каго стаж працы ў гэтай сферы менш за тры гады, вырашылі выключыць з рэестра.
У выніку ў спісе засталіся 660 прадпрымальнікаў і кампаній, у тым ліку і тыя, у каго забаўляльныя мерапрыемствы — не профільны бізнэс (уладальнік гандлёвых сетак "Еўрагандаль", рэстараны Fabriq, "Сябры" і іншыя). У траўні ў рэестры было 737 пунктаў, але 20 удзельнікаў ужо лічыліся як выключаныя. Агенцтва нагадвае, што раней у беларускіх уладаў была ідэя забараніць ІП арганізоўваць канцэрты, але ад яе ў выніку адмовіліся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.