КДБ забараніў у Беларусі Макса Каржа, J:МОРС, NaviBand і іншых — Рада культуры

У інтэрнэце з'явіліся новыя "чорныя спісы" музыкаў у Беларусі / pixabay.com
У інтэрнэце з'явіліся новыя "чорныя спісы" музыкаў у Беларусі / pixabay.com

У інтэрнэце з'явіўся "чорны спіс" выканаўцаў, забароненых у Беларусі. Яго публікуе Беларуская рада культуры.

У спісе 87 пазіцый — як беларускія выканаўцы, так і замежныя. У ліку забароненых называюцца J:МОРС, Дзмітрый Калдун, Neuro Dubel, NaviBand, Саша Нема, Інна Афанасьева, Ксенія Сітнік, Ларыса Грыбалёва. З замежных выканаўцаў у спіс трапілі ДДТ і нават амерыканская спявачка Шэр.

Па звестках Рады культуры, спіс, верагодна, складалі супрацоўнікі КДБ. Ён быў перададзены ў дзяржаўныя ўстановы, звязаныя з арганізацыяй канцэртаў.

"КДБ заўжды меў дачыненне да кантролю над эфірнай палітыкай і гастрольнай дзейнасцю, але адказвала за гэта Адміністрацыя прэзідэнта. Кажуць, цяпер КДБ кіруе ўсёй ідэалогіяй у краіне і больш актыўна ўключыўся ў кантроль, каб не дапусціць вальнадумства", — кажа кіраўнік Рады культуры Сяргей Будкін.

"Чорныя спісы" выканаўцаў існуюць у Беларусі з 1995 года. Афіцыйна яны ніколі не публікаваліся. 

КДБ забараніў у Беларусі Макса Каржа, J:МОРС, NaviBand і іншых — Рада культуры

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі