У Савеце бяспекі Беларусі прапанавалі Польшчы правесці сумесныя вучэнні

Беларускія вайскоўцы

Беларускія вайскоўцы / "Ваяр"

Арыенціровачна з 20 па 26 верасня ў Беларусі пройдуць маштабныя вайсковыя вучэнні. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ увечары 17 верасня паведаміў намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі Павел Муравейка.

Па яго словах, у гэтых вучэннях прымуць удзел "усе элементы вайсковай арганізацыі дзяржавы", у тым ліку і народнае апалчэнне. Дзе менавіта будуць праводзіцца вучэнні, ён не ўдакладніў.

Разам з тым Муравейка заявіў, што Беларусь гатовая правесці сумесныя вайсковыя вучэнні з Польшчай: "Калі палякі гатовыя правесці з намі вучэнні, мы з задавальненнем выступім з такой ініцыятывай і разгледзім, якія пытанні мы зможам адпрацаваць сумесна".

Ён пералічыў магчымыя сферы сумесных вайсковых вучэнняў: супрацьпаветраная абарона пры ахове мяжы, памежная бяспека, "процідзеянне трансгранічным пагрозам, звязаным з біялагічнымі ды іншымі надзвычайнымі сітуацыямі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі