У штабе беларускай зборнай у Рыа прайшоў малебен — для паляпшэння вынікаў
Беларускія спартоўцы за першыя чатыры дні не выйгралі ніводнага медаля на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра. Каб палепшыць вынікі, у штабе нашай зборнай у сталіцы Бразіліі прайшоў малебен "за ўсіх беларускіх спартоўцаў, якія выступаюць на Алімпіядзе-2016". Як інфармуе сайт Нацыянальнага алімпійскага камітэта, адслужыў яго настаяцель храма святой пакутніцы Зінаіды айцец Сергій з прыхода Рускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату ў Рыа-дэ-Жанейра.
Акрамя таго, у штабе зборнай прашоў сход, які правялі першы віцэ-прэзідэнт НАКа Максім Рыжанкоў і міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко. Як паведамляе прэс-служба НАКа, спартовыя чыноўнікі крытычна ацанілі цяперашнія вынікі зборнай, але адзначылі і пазітыўныя моманты. "Перад кожным з атлетаў пастаўленыя канкрэтныя задачы з нагоды будучых выступаў", — гаворыцца ў паведамленні.