У Сімферопалі "партызаны" падпалілі офіс "Адзінай Расіі" (фота)
Здарэнне адбылося ўначы 18 красавіка.
Як паведамляе УНІАН, хтосьці кінуў "кактэйль Молатава" ў акно штаба Рэспубліканскага аддзялення прапуцінскай палітычнай партыі. Ад агня пацярпела толькі адно памяшканне будынка.
Праводзіцца расследаванне. Паводле папярэдніх дадзеных, падчас пажару ніхто не пацярпеў. Пазней "Адзіная Расія" заявіла, што гарэў не яе офіс, а былое памяшканне Партыі рэгіёнаў.
Нагадаем, Сімферопаль — сталіца Крыма, які ў сакавіку быў далучаны да Расіі. Украінскія ўлады заяўляюць, што рана ці позна Крым будзе вызвалены і вернецца ў склад украінскай дзяржавы. Інфармацыя пра акцыі невядомых "партызанаў" з'яўлялася і раней.
Фота — investigator.org.ua