У Слоніме прадаецца сінагога 1642 года
Слонімская сінагога / racyja.com
Аддзел культуры Слонімскага райвыканкама выставіў на продаж сінагогу, паведамляе "Рыдыё" Рацыя ". Закінуты будынак 1642 года пабудовы выкананы ў стылі барока.
Сінагогу ў Слоніме планавалі аднавіць з 1990-х гадоў. Быў нават план будаўніцтва рэспубліканскага музея яўрэйскага мастацтва ў Беларусі ў сінагозе, які рэалізаваць не выйшла.
Да цяперашняга часу пытанне захавання самага старога помніка ў Слоніме, уключанага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, застаецца нявырашаным. І цяпер ён прадаецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.